wd wp Пошук:

Тадэвуш Урублеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урублеўскі.

Тадэвуш Урублеўскі (польск.: Tadeusz Wróblewski, 8 лістапада 1858 — 7 ліпеня 1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Дом у Вільні, у якім жыў Тадэвуш Урублеўскі

Нарадзіўся ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[3]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з лідараў Студзеньскага паўстання ў Літве, пазней — генерал Парыжскай Камуны.

Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[4]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[5]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні.

Бібліятэка Акадэміі навук Літвы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Tadeusz Stanisław Wróblewski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.
  3. Paweł Chojnacki. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 16 кастрычніка 2011.
  4. Сталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. — 1989. — Март — апрель. С. 129
  5. Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905—1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. — XV. — 1983. S. 161

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Урублеўскія
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада