wd wp Пошук:

Сіцыёс вуглаваты

Сіцыёс вуглаваты, сіцыёз вуглаваты[3] (Sicyos angulatus) — від кветкавых раслін роду Сіцыёс (Sicyos) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, шурпатая ад цвёрдых валаскоў[3]. Сцябло лазячае, з 3—5-раздзельнымі вусікамі, даўжынёй да 6,5[3] м. Лісце чаргаванае, простае, з 5-зубчастымі лопасцямі і сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, раздзельнаполыя, жаўтавата-белага колеру з зялёнымі палоскамі. Пялёсткаў — 5. Тычынкавыя кветкі ў пазушных гронках, песцікавыя — у пучках. Плод — шчаціністая гарбузіна са скурыстым каляплоднікам.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у т.л. на тэрыторыі Еўропы, Японіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Sicyos angulatus L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарбузовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула