wd wp Пошук:

Мафра

Мафра (парт.: Mafra; [‘mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Нацыянальны палац у Мафра

Размяшчэнне

Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Адлегласць да:

Муніцыпалітэт мяжуе:

Насельніцтва

Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
4200 10734 25021 29750 35739 43899 43731 54358 62009

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1189 годзе.

Славутасці

Асноўны артыкул: Палац Мафра

Неф базілікі

У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».

Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісаў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.

Эканоміка

Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.

Раёны

Фотагалерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Партугаліі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцтва ў Партугаліі
Катэгорыя·Каталіцкія манастыры
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Манастыры Партугаліі
Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Лісабон
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1189 годзе