wd wp Пошук:

Сімяон Сініша Няманіч

Сімяон Сі́ніша У́раш Палеалог Не́маніч (сербск.: Симеон Синиша Урош Палеолог Немањић, грэч.: Συμεών Ούρεσης Παλαιολόγος, 1326 — 1371) — цар Эпіра з 1359 па 1366 гады, валадар Фесаліі з 1359 па 1371 гады.

Біяграфія

Сімяон быў сынам караля Стэфана Ураша III Дзечанскага і яго другой жонкі візантыйскай прынцэсы Марыі Палеалог. Марыя была ўнучкай імператара Міхаіла VIII Палеалога. Сімяон быў зводным братам цара Стэфана Душана і на гэтай падставе аспрэчваў прастол пасля смерці Душана. У 1359 годзе адасобіўся ад цара Ураша Слабога і стаў самастойным кіраўніком. Валодаў паўднёвымі абласцямі Сербіі і Эпірам. Памёр у 1371 годзе, яго спадчыннікам быў сын Ёван Ураш Няманіч.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дынастыя Няманічаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1371 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кіраўнікі Фесаліі
Катэгорыя·Няманічы
Катэгорыя·Цары сербскія
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1326 годзе