wd wp Пошук:

Сіман Залманавіч Рагінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагінскі. Сіман Залманавіч Рагі́нскі[2] (25 сакавіка 1900 — 5 лютага 1970) — савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Парычы (сучасны гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Екацярынаславе, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт[3]. У 1918 годзе вярнуўся ў Екацярынаслаў[3] і ў 1922 годзе скончыў Екацярынаслаўскі ўніверсітэт. Выкладаў у Горным інстытуце ў Днепрапятроўску і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР[3]. З 1928 года С. З. Рагінскі у Ленінграде: дацэнт, з 1930[2] года прафесар Ленінградскага політэхнічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР. З 1941 года працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук СССР, з 1961 года — у Інстытуце хімічнай фізікі, дзе ў 1961—1970 гадах загадваў лабараторыяй. Адначасова ў 1943—1952 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых прац па гетэрагенным каталізе, радыяхіміі, храматаграфіі і інш. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел. Прапанаваў тэорыю мадыфікавання каталізатараў. Адным з першых выкарыстаў электронную мікраскапію[3] пры вывучэнні паверхні катадізатараў і прапанаваў мікрахімічную тэорыю актыўнасці іх паверхні.

Узнагароды

Памяць

У гарадскім пасёлку Парычы ў гонар вучонага названа адна з вуліц. [4]

Зноскі

  1. 1 2 Рогинский Симон Залманович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. 1 2 БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 Крылов О. В. 100 лет со дня рождения члена-корреспондента академии наук СССР Симона Залмановича Рогинского // Федеральный исследовательский центр «Институт катализа СО РАН» (руск.)
  4. Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. Дапаможнік для настаўнікаў.Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — С. 76. — ISBN 985-02-0164-9

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Удзельнікі савецкага атамнага праекта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хімікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парычах
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДПУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Дніпроўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных