Сі́манькі[1] (трансліт.: Simańki, руск.: Симоньки) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Груздава, з 1927 года ў складзе гміны Паставы Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
Да 10 кастрычніка 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Шыркаўскага сельсавета[2].