wd wp Пошук:

Сілезскі этналект

Сілезскі этналект (па-сілезску: ślōnskŏ gŏdka, польск.: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэшскай моваў, у лексіцы таксама шмат германізмаў. Як можна даведацца з каталогу Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.

Распаўсюджанне

Большасць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі — паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170000 чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекту (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цэшынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сілезскім этналекце размаўляюць і ў іншых частках свету.

Пытанне самастойнасці мовы

Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, пры тым што частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сілезскай мовы» адрознай ад польскай. Аднак адзінага стандарту мовы не існуе. Статусу рэгіянальнай мовы ў Польшчы сілезская не мае.

Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай мовы.

У Вікіпедыі

Хоць і былі спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскім этналекце, але спачатку запыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. 23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сілезскай Вікіпедыі, і 26 мая з’явіўся дамен szl.wikipedia.org.

Прыклад тэксту

Вось прыклад вершаванкі на сілезскім этналекце:

Pierōn

Jasny pierōn strzylōł z nieba -

Zarŏz sie przeżegnać trzeba.

Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Ясны пярун стрэліў з неба -

Адразу перажагнацца трэба.

Гл. таксама

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на сілезскім этналекце

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Заходнеславянскія мовы
Сілезія
Мовы Польшчы