wd wp Пошук:

Сікуня

Сіку́ня[1][2], Сікуна[2], Сікун[2] — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад аграгарадка Кушляны. Упадае ў Ашмянку каля аграгарадка Солы. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Вадазбор на поўначы Ашмянскага ўзвышша. Асноўны прыток — Студзянец (правы). На рацэ і ў яе басейне маюцца сажалкі (вадасховішчы).

Зноскі

  1. ЭПБ, 1985
  2. 1 2 3 Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Ашмянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Смаргонскага раёна