wd wp Пошук:

Сярэдняя Арсенальная вежа

Сярэдняя Арсенальная вежа

Сярэдняя Арсенальная вежа (руск.: Средняя Арсенальная башня, раней — Гранёная) — вежа Маскоўскага Крамля, размешчаная на паўночна-заходнім боку Крамлёўскай сцяны, якая працягнулася ўздоўж Аляксандраўскага саду. Вежа пабудавана ў 14931495 гадах на месцы вуглавой вежы часоў Дзмітрыя Данскога[1]. У XVXVI стст. каля вежы на рацэ Нягліннай стаялі плаціны. У 1680-х гадах яна атрымала завяршэнне — адкрыты чацвярык з чатырохгранным шатром, завершаны скразной назіральнай вышкай таксама з шатром[2].

Сваю цяперашнюю назву вежа атрымала пры ўзвядзенні будынка Арсенала ў пачатку XVIII стагоддзя. Раней яна называлася Гранёнай — ад расчлянёнага на грані фасада. У 1821 годзе пры разбіўцы Аляксандраўскага саду ля падножжа вежы па праекце В. І. Бавэ быў збудаваны забаўляльны грот[2].

Зноскі

  1. Помнікі архітэктуры, 1983, с. 312
  2. 1 2 Памятники архитектуры, 1983, с. 312

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Красная плошча (Масква)
Катэгорыя·Вежы Маскоўскага Крамля