wd wp Пошук:

Зборная СНД па футболе

Зборная СНД па футболе — існавалая ў 1992 годзе зборная, наступніца зборнай СССР. У зборнай СНД не гулялі футбалісты Латвіі, Літвы і Эстоніі, бо гэтыя краіны не ўваходзілі ў СНД і ўжо стварылі свае нацыянальныя зборныя. У той жа час прадстаўнік Грузіі, якая не ўваходзіла ў 1992 годзе ў СНД, гуляў за гэту зборную (Кахабер Цхададзэ). Зборная СНД узяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе 1992 у Швецыі, замест зборнай СССР, якая прайшла адбор на гэты турнір, дзе выступала пад белым сцягам, на якім было напісана па-англійску C.I.S. (Commonwealth of Independent States), а замест гімна перад матчам выконваўся фінал 9-й сімфоніі Бетховена.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбольных зборных з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Футбольныя зборныя
Катэгорыя·Зборная СССР па футболе