wd wp Пошук:

Сяргей Цімафеевіч Маісеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маісеенка. Сярге́й Цімафе́евіч Маісе́енка (10 сакавіка 1920, в. Чубакова (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) — 17 студзеня 2015) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі БССР у 1966—1985 гадах.

Біяграфія

Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава на лесагаспадарчы факультэт. Пасля чацвёртага курса быў накіраваны на вытворчую практыку ў Дзяругінскі лясгас Курскага упраўлення лясной гаспадаркі, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Адмовіўшыся ад размеркавання, паступіў у Адэскае артылерыйскае вучылішча. Скончыўшы яго напярэдадні пачатку аперацыі «Баграціён», патрапіў у 3-ю армію, у шэрагах якой вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да Берліна[1].

Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ляснічым Краснабродскага (цяпер — Даманаўскага) лясніцтва Бабруйскага лясгаса, які ўзначаліў 11 сакавіка 1952 года[1]. У маі 1960 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. У 1966 годзе, калі ствараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў прызначаны міністрам і працаваў на пасадзе да 1985 года[2].

Узнагароды

Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1970), Заслужаны лесавод Польскай Народнай Рэспублікі (1977).

Зноскі

  1. 1 2 В память о выдающемся человеке
  2. Сергей Тимофеевич МОИСЕЕНКО // Они руководили отраслью

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міністры лясной гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага