wd wp Пошук:

Трыбуна працы

Трыбуна працы — бабруйская раённая газета, орган Бабруйскага райвыканкама і Бабруйскага раённага савета дэпутатаў. Выходзіць двойчы на тыдзень, у сераду і суботу. У складзе рэдакцыі знаходзіцца радыёстанцыя «Бярэзінская хваля». З 24 сакавіка 2003 г. пасаду галоўнай рэдактаркі займае Алена Бегуновіч.

Першы нумар выйшаў 1 студзеня 1982. Першы рэдактар — С. Кобля. Сёння раённая газета «Трыбуна працы» асвятляе дзейнасць раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, рабочых калектываў. Аб гэтым паведамляецца ў матэрыялах пад рубрыкамі: «Вясеннія работы земляробаў», “Гасцёўня «Трыбуны працы», «На палях раёна». Рэгулярна выпускаюцца тэматычныя старонкі «За здаровы лад жыцця», «ЭПОХА (экология, природа, общество, хроника, афоризмы)», «Твоё подворье, сельчанин», праваслаўны дадатак да газеты «БЛАГОВЕСТ» і старонкі правасуддзя «Фемида и авось». Штотыдзень прэс-групай райвыканкама рыхтуецца інфармацыя, якая размяшчаецца пад рубрыкай «Дзень за днём».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вуліца Карла Лібкнехта (Бабруйск)
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Бабруйскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1982 год у Бабруйску
Катэгорыя·Газеты Бабруйска