У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіргель.
Сяргей Сяргеевіч Гіргель (нар. 12 лютага 1944, в. Цімошкава, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1997).
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Фізіка і матэматыка», 1968), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1975; дактарантура, 1986).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1974, фізічны факультэт, кафедра оптыкі, прафесар, у 1993—1998 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: оптыка; магнітаоптыка; фізіка і оптыка крышталёў; оптыка светлавых пучкоў.