wd wp Пошук:

Сяргей Ракіта

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ракіта. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Законнікаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргей Законнікаў. Сяргей Ракіта, сапр.: Сяргей Васілевіч Законнікаў (15 кастрычніка 1909, в. Ліцвінава, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 23 сакавіка 1942, ст. Сухабязводнае, Горкаўская вобласць, ГУЛАГ; Іншы псеўданім: С. Асот; Крыптанімы: Р. С.) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наватухіньскую школу другой ступені (1925). Быў камсамольскім актывістам, з 1927 член Аршанскага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1929 накіраваны на працу ў гомельскую абласную газету «Палеская праўда». З 1930 адказны сакратар Гомельскай філіяла БелАПП. У 1932—1933 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на радыё, у Дзяржвыдавецтве БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім Камуністычным інстытуце журналістыкі. Арыштаваны 19.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Гаpбаpная, д. 33, кв. 8. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «член контррэ­валюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Адпраўлены на лесапавалы ў Горкаўскай вобласці. Загінуў у лагеры. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. Ракіты № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Будучы вучнем, дасылаў допісы ў аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». Дэбютаваў вершамі ў 1928 г. у «Аршанскім маладняку», тады ж стаў выступаць з нарысамі (газета «Савецкая Беларусь»). У 1930—1931 гг. выдаў у Гомелі 2 зборніка паэзіі.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ва Унжлагу
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка