wd wp Пошук:

Сяргей Палуян

Сяргей Епіфанавіч Палуян (19 кастрычніка 1890, мястэчка Брагін, Рэчыцкі павет — 8 (20) красавіка 1910, Кіеў) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся трэцім дзіцём у сям’і арандатараў Епіфана Іванавіч і Аляксандры Дзмітрыеўны Палуян, у сям’і было 5 дачок і 3 сыны. Праз пяць месяцаў пасля нараджэння Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, дзе ў 1897 годзе купілі ўласны фальварак.

Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянерамі, распаўсюджваў улёткі і ўдзельнічаў у мітынгах. Праз пагрозу выключэння за рэвалюцыйную дзейнасць, пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназіі (цяпер Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў, але ўдзелу не спыніў з-за чаго адбыўся канфлікт і разрыў з бацькам.

Жыў у Кіеве ў сваякоў, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Янкам Купалам. У 1908 годзе ўвайшоў у кіруючы орган Беларускай сацыялістычнай грамады. Пісаў у «Нашу ніву», у тым ліку артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны» (1909). З 1910 годзе зноў жыў у Кіеве. Працаваў у часопісах «Украінская хатка» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і іншымі.

Паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам у ноч з 7 на 8 красавіка[1], пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (не захаваліся). Меў пазашлюбнага сына ад сваёй каханкі Наталлі.

Творчасць

Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цішкам Гартным, Ядвігіным Ш. і інш.

Аўтар апавяданняў («Вёска» і інш.), вершаваных і драматычных твораў (не выяўлены), вершаў у прозе, рэцэнзій («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.), першага ў беларускай крытыцы агляднага артыкула «Беларуская літаратура ў 1909 г.», першага гістарычнага нарыса новай беларускай літаратуры «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1910). Выступаў як тэатральны крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі», 1910 і інш.). Даследаваў украінскую культуру і літаратуру, беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі (цыкл артыкулаў «Лісты з Украіны» і інш.). Адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыянальную школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «З нашага жыцця»)[1].

Не ўся творчая спадчына Сяргея Палуяна захавалася, цяпер вядома яго апавяданне «Вёска», абразок «Хрыстос уваскрос!» (зварот да беларускага народа), дваццаць адзін публіцыстычны артыкул, рэцэнзіі. Выйшаў зборнік твораў Сяргея Палуяна «Лісты ў будучыню» (1986).

Памяць

Памяці Сяргея Палуяна Янка Купала прысвяціў паэму «Курган» і вершы «Памяці С. Палуяна», Максім Багдановіч — першы і апошні прыжыццёвы зборнік твораў «Вянок»[2] і вершы «С. Палуяну», Ядвігін Ш. — верш у прозе «Раны».

Зноскі

  1. 1 2 Рагойша В., 2001, с. 18
  2. «Вянок [на магілу Сяргея Палуяна]»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі