wd wp Пошук:

Сяргей Львовіч Пушкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пушкін.

Сяргей Львовіч Пушкін (23 мая (3 чэрвеня) 1770, Санкт-Пецярбург — 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1848 г., Масква) — бацька Аляксандра Пушкіна, паэт-аматар.

Біяграфія

Сын Льва Аляксандравіча Пушкіна і яго другой жонкі Вольгі Васільеўны Чычэрынай. Атрымаў французскае выхаванне. Запісаны спачатку ў армію, ён у 1775 г. быў пералічаны ў гвардыю, а з 1777 па 1791 г. лічыўся сяржантам Ізмайлаўскага палка. Затым стаў прапаршчыкам, а пасля і капітанам. Да 1797 г. служыў у лейб-гв. егерскім палку, адкуль выйшаў у адстаўку маёрам у 1798 г. У 1798 г. пераехаў у Маскву. Быў членам Камісарыяцкага штата, спачатку ў Маскве (у гэты час нарадзіўся паэт). Падчас службы ў Камісарыяцкім дэпо, камісіянер 8-га класа з 1802 г., 7-га класа — з 1804 г. («по рачительному исполнении должности»), ваенны саветнік з 25.6.1812. У 1811 быў узнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра.

Затым у Варшаве быў старшынёй Камісарыяцкай камісіі рэзервовай арміі. У Варшаве Сяргей Львовіч у ліпені 1814 г. уступіў у Ордэн вольных муляроў, у ложу «Паўночнага Шчыта», да якой, прайшоўшы чатыры папярэдніх ступені, быў «далучаны» 10 кастрычніка 1817 года. А незадоўга перад гэтым — 12 студзеня — ён быў зусім звольнены ад службы з чынам 5 класа. Ажаніўся ён параўнальна маладым — яшчэ будучы афіцэрам лейб-гв. егерскага палка, — у Пецярбургу, у лістападзе 1796 года, з Надзеяй Восіпаўнай Ганібал — сваёй траюраднай пляменніцай, якая жыла тады з маці ў Пецярбургу. Надзея Восіпаўна была дачкой Восіпа Абрамавіча Ганібала, ад шлюбу яго з Мар’ей Аляксееўнай Пушкінай.

«Быў вядомы як жартаўнік і чалавек незвычайнай знаходлівасці. Пісаў вершы на французскай мове, удзельнічаў у спектаклях і добра дэкламаваў». Уладальнік вёсак Болдзіна і Кісцянева Арзамаскага павета Ніжагародскай губерні.

Сям’я

Жонка

Надзея Восіпаўна Ганібал — нар. 21.6.1775 г., Суйда, памерла 29.3.1836 г. Адзіная дачка бацькоў. Бралася шлюбам у царкве Суйды ў канцы верасня 1796 г.. Уладальніца сяла Міхайлаўскае Пскоўскай губерні.

Дзеці

  1. Вольга (20.11.1797 — 2.5.1868), жонка М. І. Паўлішчава (1802-1879)
  2. Аляксандр (26.5.1799, М. — 29.1.1837, Спб.)
  3. Мікалай (26.3.1801, М. — 30.7.1807, Захарава Маск. губ., пах. у Вялікіх Вязёмах)
  4. Леў (17.4.1805, М. — 19.7.1852, Адэса)
  5. Соф’я (6.1.1809 — 12.9.1809, пах. Данскі манастыр)
  6. Павел (16.7.1810 — 27.12.1810, пах. Данскі манастыр)
  7. Міхаіл (28.10.1811 — ?)
  8. Платон (14.11.1817, Спб. — 18.10.1819, Міхайлаўскае), ахрышчаны ў Пакроўска-Каломенскай царкве Пецярбурга, хросныя — брат Леў і бабуля ўдава капітана Марыя Аляксееўна Ганібал.

Кола зносін

З дзяцінства сябраваў са сваімі зводнымі стрыечнымі братамі Жарабцовымі і Лачынавымі, пляменнікамі першай жонкі яго бацькі, Марыі Мацвееўны Воейкавай. Таксама заўсёды з цеплынёй і захапленнем адгукаўся аб сваім зводным дзядзьку — Уладзіміру Сергяевічу Грушецкім (сенатар, сапраўдны тайны саветнік і геральдмайстар, з дваранскага роду Грушецкіх), які часта бываў у іх у доме. Уладзімір Грушецкі быў жанаты на Ганне Матвееўне Воейкавай, сястры першай жонкі яго бацькі, Льва Аляксандравіча. Сяргей Львовіч Пушкін так пісаў аб гэтым (у часопісе «Сын айчыны»):

…Я в самом младенчестве помню брата её, Александра Матвеевича Воейкова, родного зятя её, Сергея Ивановича Грушецкого, племянников её Жеребцовых, Лачиновых. Все они так часто были у отца моего, не пропускали ни одного праздника, чтобы не приехать к нему по тогдашнему обычаю, с поздравлением как к старшему в семействе. — Сообразно ли это с сказанным в отрывке? — Я помню, что Владимир Сергеевич Грушецкой, сын Сергея Ивановича, скончавшийся только прошлого года сенатором в С.-Петербурге, всякое воскресенье с девяти часов утра уже был у отца моего в гвардейском унтер-офицерском мундире, которым я любовался. — Владимир Сергеевич напоминал мне пред самой почти кончиной, как часто он меня носил на руках.

Літаратура

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся 3 чэрвеня
Нарадзіліся ў 1770 годзе
Памерлі 11 ліпеня
Памерлі 28 чэрвеня
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Ваенныя Расіі
Пушкіны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў 1848 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Маскве
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Пахаваныя ва Украіне
Асобы
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»