wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Сідор

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідор. Сяргей Іванавіч Сідо́р[1] (25 мая 1937; в. Янаўшчына, Зэльвенскі раён — 17 ліпеня 1998) — беларускі географ, кандыдат гістарычных навук (1971)[2], доктар педагагічных навук (1991), прафесар (1992).

Біяграфія

Скончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1959 годзе[2], геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1964 годзе. З 1971 года ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова з 1995 года намеснік рэдактара часопіса «Геаграфія: Праблемы выкладання».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Заклаў асновы сучаснай беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Стваральнік беларускага навуковага геаграфічнага тэзаўруса і тэрміналогіі. Актыўна адстойваў права сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на існаванне, імкнуўся рабіць савецкую, а потым і беларускую, сацыяльна-эканамічную геаграфію канструктыўнай, лічыў мэтазгодным вывучэнне СЭГ і ў эканамічных ВНУ, выступаў супраць падмены СЭГ іншымі курсамі, па сутнасці тоеснымі ёй. Стваральнік першага ў незалежнай Беларусі паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі, дзе ўсебакова ахарактарызавана краіна, забяспечыў адзінства геаграфіі ў рамках школьнага курсу. Карыстаўся заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў і вучняў за сумленнасць, сціпласць і прастату, працавітасць і высокае пачуццё абавязку, за імкненне ўдасканальваць і паляпшаць.

Працягваў справу, распачатую А. А. Смолічам у працы «Географія Беларусі» (1923), апісаў Беларусь у геаграфічным ракурсе («Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», 1993; «Займальная геаграфія Беларусі», 1995, у сааўтарстве; «Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах», 1998, у сааўтарстве).

Творы

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 Сідор Сяргей Іванавіч, доктар педагагічных навук, кандыдат геаграфічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім ваяводстве (1919—1939)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Географы СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак