У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамаў. Сямён Сямёнавіч Абрамаў (нар. 7 лістапада 1938, в. Глыбоцкае, Церахоўскі раён, Гомельская вобласць — 3 красавіка 2017) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1986), прафесар (1995).
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960; аспірантура, 1965; дактарантура, 1986).
Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1969—2014, факультэт ветэрынарнай медыцыны, у 1987—1990 гадах — дэкан факультэта, у 1995—2000 гадах — першы прарэктар акадэміі, з 2001 года — прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл).
Навуковыя інтарэсы: незаразныя хваробы сельскагаспадарчых жывёл.
Ордэн Пашаны (2014), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1988, 2011, 2013), Міністэрства адукацыі (1994), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (1998) Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008).