wd wp Пошук:

Сямён Арыевіч Косберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Косберг. Сямён Арыевіч Косберг (1(14) кастрычніка 1903, Слуцк Мінскай вобласці — 3 студзеня 1965, Варонеж) — савецкі інжынер, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктарам тэхнічных навук (1959), Герой Сацыялістычнай Працы (1961).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх кавалёў-рамеснікаў, дзе было 9 дзяцей. У 19171919 г. наведваў камерцыйную вучылішча ў Слуцку, у 19191925 г. працаваў кавалём і майстрам па метале ў кузні свайго бацькі, каб дапамагчы вялікай сям’і. Адначасова, у 19221924 г., наведваў вечаровыя заняткі, атрымаў дыплом за сярэднюю школу. Адслужыўшы два гады ў Чырвонай арміі і дэмабілізаваўшыся, ён працаваў слесарам на фабрыцы імя С. Халтурына ў Ленінградзе. У 19271929 г. вучыўся ў Ленінградскім Політэхнічным інстытуце, а потым у Маскоўскім Інстытуце Авіяцыі Маскоўскі Інстытут Авіяцыі, які скончыў у 1930 г. У 1931 г. С. А. Косберг быў накіраваны на працу ў Цэнтральны інстытут авіяцыйнага маторабудавання (ЦІАМ), дзе прайшоў шлях ад інжынера-канструктара да начальніка навукова-даследчага аддзела. Займаўся пытаннямі стварэння сістэм непасрэднага ўпырску паліва ў галоўкі цыліндраў авіярухавікоў заміж недастаткова эфектыўных карбюратарных сістэм упырску.

У 1940 г. Косберг прызначаецца намеснікам галоўнага канструктара ОКБ завода № 33 Народнага камісарыята авіяцыйнай прамысловасці (НКАП) і начальнікам КБ па распрацоўцы сістэм непасрэднага ўпырску на гэтым заводзе.

З пачаткам ВАВ новыя даследчыя і вытворчыя магутнасці былі створаны ў Сібіры, у глыбокім тыле. У 1941 годзе Косберг узначаліў праектаванне і вытворчасць агрэгатаў непасрэднага ўпырску ў горадзе Бердск каля Новасібірска ў якасці галоўнага канструктара ОКБ-154 (КБ хімічнай аўтаматыкі)[1]. У найцяжкіх умовах, жменька людзей у тры дзясятка чалавек у хуткім часе стварыла і запусціла ў серыйную вытворчасць агрэгат непасрэднага ўпырску НВ-ЗП для авіяцыйнага рухавіка АШ-82ФН генеральнага канструктара А. Д. Швяцова. Выкарыстанне гэтых рухавікоў істотна палепшыла палётныя характарыстыкі (хуткаўздымнасць, манеўранасць, хуткасць, дальнасць лёту), што гарантавала перавагу для расійскіх паветраных знішчальнікаў у параўнанні з лепшымі нямецкімі машынамі (Focke-Wulf-190 і Messerschmitt Bf.109).

Бясспрэчная перавага сістэмы, пацверджаная аперацыяй у палявых умовах, прывяла да яе выкарыстання ў 19431944 на ўсіх нядаўна створаных поршневых рухавіках. Маторы АШ-82ФН з агрэгатам НВ-ЗП усталёўваліся падчас Вялікай Айчыннай вайны на самалётах- знішчальніках Ла-5 і Ла-7 генеральнага канструктара С. А. Лавачкіна, бамбардзіроўшчыках Ту-2 і тарпеданосцах Ту-2Д генеральнага канструктара А. Н. Тупалева, а пасля вайны—на самалётах- знішчальніках Ла-9, Ла-11 С. А. Лавачкіна, пасажырскіх самалётах Іл-12 і Іл-14 генеральнага канструктара С. В. Илюшына.

За выбітны асабісты ўнёсак у развіццё і вытворчасць авіяцыйнага абсталявання, Косберг быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Чырвонай Зоркі і Ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

10 лютага 1958, Сямён Косберг пазнаёміўся з Сяргеем Королевым, лідарам савецкай касманаўтыкі. Гэта сустрэча адзначыла пачатак іх супрацоўніцтва.

Пасля вайны працы КБ працягнуліся распрацоўкай вадкасных ракетных рухавікоў — ЖРД.

Двухступеністая ракета — носьбіт, распрацаваная Королевым, паспяхова запусціла на арбіту тры першых зямных спадарожніка. Аднак далейшае даследаванне космасу было немагчыма без стварэння трэцяй прыступкі для дасягнення другой касмічнай хуткасці. Трэцяя прыступка ракеты была распрацавана ў 1958 у рэкордны кароткі час — дзевяць месяцаў.

Выкарыстанне трэцяй прыступкі дазволіла павялічыць масу касмічнага карабля ад 1400 да 4500 кг і дасягнуць хуткасці, якая давала магчымасць дасягнуць іншых касмічных аб’ектаў — на Луну, і вакол Луны, каб сфатаграфаваць яе зваротны бок. З бясспрэчна важным асабістым унёскам Сямёна Косберга, 12 красавіка 1961 у космас быў запушчаны першы чалавек — савецкі касманаўт Юрый Гагарын.

За свой унёсак у магчымасць гэтых палётаў Косберг быў удастоены ступені доктара тэхнічных навук і Ленінскай прэміі. За выбітныя заслугі ў забеспячэнні першага ў свеце палёту чалавека ў касмічную прастору, Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 17 чэрвеня 1961 года Косбергу Сямёну Арыевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медалю «Серп і Молат».

Пасля гэтага поспеху ў КБ Косберга спраектавалі і вырабілі новую больш магутную ракету, якая дазволіла палёты касмічных зондаў да Марса і Венеры, і арбітальных касмічных караблёў з двума і трыма людзьмі. Гэтыя рухавікі дазволілі першае выйсце чалавека ў адкрыты космас і стыкоўку на арбіце. ракета-носьбіты « Саюз» выкарыстоўваецца для дастаўкі людзей і грузаў у касмічную прастору, у тым ліку да доўгатэрміновых касмічных станцый.

Косберг памёр праз суткі пасля аўтамабільнай катастрофы, у якой ён атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Яго не стала 3 студзеня 1965. Сяргей Арыевіч пахаваны на Новадзевіччых могілках у Маскве.

Прапрацаваўшы ў касманаўтыцы ўсяго сем гадоў, Косберг дасягнуў вельмі вялікіх поспехаў. Ён быў вельмі энергічным чалавекам, таму яго сыход агаломшыў усіх, хто яго ведаў.

Памяць у нашы дні

Імем Косберга названы кратар на зваротным боку Месяца. Яго імя носіць адна з вуліц яго роднага горада Слуцка.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Варонежская энцыклапедыя: У 2 т. / Гл. рэд. М. Д. Карпачев. — Варонеж: Цэнтр духоўнага адраджэння Чарназёмнага краю, 2008. — Т.1: А — М. — 524 з., іл., карты. ISBN 978-5-900270-99-9

Літаратура

Спасылкі

Сямён Арыевіч Косберг на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі ў Варонежы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Касманаўтыка СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Заснавальнікі савецкай касманаўтыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Канструктары авіяцыйных рухавікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Заснавальнікі касманаўтыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Машынабудаўнікі
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Канструктары ракетна-касмічных сістэм
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Канструктары СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе