wd wp Пошук:

Сычоўскі раён

Сычоўскі раён (руск.: Сычёвский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўначы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сычоўка.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы і захадзе з Цвярской вобласцю, на поўдні з Навадугінскім, на ўсходзе з Гагарынскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча — 1791,1 км². Самы паўночны раён Смаленскай вобласці. Раён размешчаны пераважна ў межах Сычоўскай нізіны. Самы паўночны пункт за 5 км на поўнач ад вёскі Шашалава.

Каля вёскі Дудкіна знаходзіцца выток ракі Дняпро. Рэкі раёна: Вазуза, Гжаць, Асуга, Касня, Лосьміна. Азёры: Гаўрылаўскае. У 1978—1981 гадах у сувязі з напаўненнем Вазузскага вадасховішча Вазузскай гідрасістэмы значная частка раёна была затопленая.

Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя, у цэнтральнай частцы раёна — дзярнова-глеевыя ападзоленныя; гліністыя і цяжкасугліністыя. Лясы займаюць 33,8 % тэрыторыі.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сычоўскі раён