wd wp Пошук:

Сцярвятнік звычайны

Neophron percnopterus

Звычайны сцярвятнік[1] (Neophron percnopterus) — птушка падсямейства грыфавых (Aegypiinae) сямейства ястрабіных (Accipitridae). З’яўляецца самым малым грыфам Афрыкі.

Апярэнне сцярвятніка афарбавана ў белы колер з чорнымі доўгімі пёрамі па краях крылаў, што асабліва бачна ў палёце. Каля горла пёры маюць жаўтлявае адценне. Галава ў сцярвятніка лысая, са складкамі, і ярка-жоўтая, часам нават з аранжавай скурай. Такога ж колеру і пачатак дзюбы, канец якой, аднак, чорны. Лапы такія ж ярка-жоўтыя, як і дзюба. Хвост мае клінаваты форму. У маладых асобін апярэнне спачатку жоўта-карычневае і крыху плямістае. Па меры сталення яно робіцца больш бялейшым. Дарослыя асобіны дасягаюць велічыні ад 60 да 70 см і вагі ад 1,5 да 2,2 кг. Размах крылаў складае 165 см.

Зноскі

  1. Сцярвятнік звычайны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.319
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грыфавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта