wd wp Пошук:

Сцяг Трэцяга рэйха

Сцяг са свастыкай (ням.: die Hakenkreuzflagge, «сцяг са свастыкай», даслоўна — «сцяг з кручкаватым крыжам») — афіцыйная назва сцяга Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, які стаў афіцыйным дзяржаўным сімвалам Нацыскай Германіі. Уяўляў сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з размешчанай у цэнтры на белым крузе чорнай нахільнай правабаковай свастыкай.

У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў сімволіку сцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — місію барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысеміцкай і застанецца антысеміцкай»[1].

Зноскі

  1. “Mein Kampf” at Project Gutenberg of Australia. Gutenberg.net.au. Праверана 24 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1933 года
Катэгорыя·Сцягі 1945 года
Катэгорыя·Сцягі Германіі