«Мая барацьба» (ням.: Mein Kampf) — кніга Адольфа Гітлера, якая спалучае элементы аўтабіяграфіі з выкладкай ідэй нацыянал-сацыялізму. На большасці моў свету яе загаловак часта даюць не ў перакладзе, а ў арыгінале або транслітарацыі («Майн Кампф»).
Першапачатковы попыт на кнігу быў адносна невялікі. У 1925 г. было прададзена 9.600 асобнікаў 1-га тома, у 1926 г. – 4.000, у 1927 г. — больш за 2.000. Другі том, які быў скончаны ў 1926 г., на працягу двух наступных гадоў разышоўся ў колькасці 5.700 асобнікаў[1].