wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Стральчэня

Віктар Аляксандравіч Стральчэня (25 чэрвеня 1940, Гомель) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1999).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Валодае паўнагучным голасам выразнага тэмбру з яркім верхнім рэгістрам. Сярод партый: Берман («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Каіфа («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава), Грыбаед («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера), Звездачот, Берандзей, Лыкаў («Залаты пеўнік[ru]», «Снягурачка[ru]», «Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Трыке («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Надзір («Шукальнікі жэмчугу[ru]» Ж. Бізэ), Тэнар («Кавалер руж[ru]» Р. Штрауса).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта