wd wp Пошук:

Сульфакіслоты

Сульфакіслоты (сульфонавыя кіслоты) — арганічныя злучэнні з агульнай формулай R-S(=O)2OH, дзе R — арганічны радыкал; разглядаюцца таксама як арганічныя злучэнні, замешчаныя па вугляроду сульфагрупай -SO3H[1].

Уласцівасці

Сульфагрупа -SO3H мае тэтраэдрычную канфігурацыю, даўжыні сувязяў кісларод-сера сульфанат-аніонаў RSO3- аднолькавыя і складаюць 0,139 нм, вуглы O—S—O ~ 109°. У ІЧ-спектрах сульфакіслот прысутнічаюць уласцівыя поласы асіметрычных і сіметрычных ваганняў пры 1340—1350 і 1150—1160 см−1 адпаведна, у спектрах ЯМР хімічны зрух пратона сульфагрупы складае 11—12 м.д.

Нізкія сульфакіслоты — звычайна крышталічныя гіграскапічныя рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе. Моцныя кіслоты.

Літаратура

Зноскі

  1. sulfonic acids // IUPAC Gold Book
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэрміналогія IUPAC
Катэгорыя·Сульфакіслоты
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum