wd wp Пошук:

Судзіслаў Уладзіміравіч

Судзіслаў Уладзіміравіч (пам. 1063), князь пскоўскі (10141036) — сын Уладзіміра I Святаславіча. Мясцова шануецца як святы прападобны (пустэльнік) у Саборы ўсіх прападобных і ў Саборы Пскоўскіх святых.

Біяграфія

Насіў унікальнае ў родзе Рурыкавічаў імя (вядомае таксама па-за княжацкай дынастыяй). У спісах сыноў Уладзіміра называецца апошнім; магчыма, быў самым малодшым. Паводле даных Ніканаўскага летапісу, у 1014 годзе, калі пачалася барацьба Яраслава з бацькам, Уладзімір вылучыў з Наўгародскага княства (маецца на ўвазе палітычны інстытут, тэрытарыяльная назва — Наўгародская зямля) — Пскоў і аддаў яго Судзіславу, што здаецца цалкам верагодным, улічваючы, што, паводле даных Аповесці мінулых гадоў, яго брат Яраслаў Мудры пасадзіў яго менавіта ў гэтым горадзе. Нічога не вядома пра ўдзел Судзіслава ва ўсобіцы Уладзіміравічаў 10151019 гадоў, аднак падчас барацьбы за ўладу паміж Яраславам, Мсціславам Тмутараканскім і Брачыславам Полацкім, ён, відавочна, апынуўся небяспечным для Яраслава, які вырашыў яго ізаляваць. У 1036 годзе па смерці Мсціслава ён раптам захапіў Судзіслава і ліквідаваў Пскоўскае княства.

Судзіслаў праседзеў у турме 23 гады, перажыўшы Яраслава Мудрага і апынуўшыся апошнім жывым сынам Уладзіміра Святога. Яго пляменнікі-«трыумвіры» Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад у 1059 годзе вызвалілі дзядзьку, прывялі яго да прысягі (быўшы старэйшы іх на пакаленне, ён, паводле рускіх дынастычных паняццяў, мог прэтэндаваць на сталец), запатрабаваўшы ад яго адмовы ад права на кіеўскі сталец. Судзіслаў стаў манахам у Кіеўскім Георгіеўскім манастыры, дзе і памёр у 1063 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Сілком пастрыжаныя ў манахі
Катэгорыя·Князі пскоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў 1063 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Манахі Рускай праваслаўнай царквы