wd wp Пошук:

Усевалад Яраславіч

Усевалад Яраславіч (у хрышчэнні Андрэй; 103013 красавіка 1093) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі (1077, 1078—93).

Біяграфічныя звесткі

Сын Яраслава Мудрага, бацька Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) ад старэйшых братоў Ізяслава і Святаслава атрымаў Пераяслаўскае княства, Верхняе Паволжа, Растова-Суздальскую і Белазёрскую землі, у 1060 — частку Смаленскага княства. У 1060 у паходзе трох Яраславічаў на торкаў прымаў удзел і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. У 1066 у адказ на разгром Усяславам Ноўгарада Яраславічы арганізавалі сумесны паход на Полацкую зямлю, разбілі Усяслава ў Нямігскай бітве (1067), захапілі Менск. У 1073 саюз Яраславічаў распаўся, Усевалад Яраславіч дапамог Святаславу выгааць з Кіева Ізяслава і замяніў свае ўладанні на Чарнігаўскае княства і Тураўскае княства. Пасля смерці Святаслава 1.1.1077 стаў вялікім князем кіеўскім, але хутка быў вымушаны на год саступіць трон Ізяславу. Пасля таго, як другі раз стаў вялікім князем (1078), частку сваіх уладанняў раздаў сваякам; Тураўская зямля адышла Яраполку Ізяславічу (паводле «Аповесці мінулых гадоў») або Давыду Ігаравічу (паводле В. Тацішчава).

Адзін з найбольш адукаваных князёў, ведаў 5 моў. Разам з братамі склаў т.зв. «Праўду Яраславічаў» (гл. «Руская праўда»).

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рускія князі XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Вышгарадзе (Украіна)
Катэгорыя·Князі тураўскія
Катэгорыя·Князі пераяслаўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сафійскім саборы (Кіеў)
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1030 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Князі чарнігаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1093 годзе