wd wp Пошук:

Апалінарый Унукоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Унукоўскі.

Апалінарый Унукоўскі (польск.: Apolinary Wnukowski; 1848, Хоцін, цяпер Украіна — 21 мая 1909, Санкт-Пецярбург, цяпер Расія) — магілёўскі архібіскуп (23 лістапада 1908 — 21 мая 1909).

Біяграфія

У 1865 годзе паступіў у семінарыю ў Камянцы-Падольскім, якая была зачынена праз год. 4 гады дамагаўся дазволу губернатара працягнуць адукацыю ў іншай семінарыі, увесь гэты час навучаўся самастойна. У 1874 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію са ступенню майстра багаслоўя. Пасвечаны на святара ў 1872 годзе. Выкладаў лацінскую мову ў Жытомірскай семінарыі ад 1875 г. ажно да яе закрыцця ў 1876 годзе. Напрацягу некалькіх гадоў быў абаронцам сужэнскіх путаў. Знаходзячыся на пасадзе віцэ-дэкана Жытомірскага дэканату і сакратара біскупскай курыі, ані ў чым не ішоў на саступкі ўраду, жорстка прытрымліваючыя кананічнага права, таму кіеўскі губернатар не зацвердзіў яго ані на пасаду інспектра Жытомірскай семінарыі, ані на прафесарскую кафедру ў акадэміі ў 1882. 4 чэрвеня 1888 года стаў канонікам капітулы, у 1891годзе  — асэсарам кансісторыі. Ад 1898 года — рэктар Жытомірскай семінарыі і прэлат капітулы. 22 красавіка 1904 года стаў біскупам плоцкім. У 1908 годзе ўрад прапанаваў яго Святому Прастолу як магчымага кандыдата на Магілёўскую кафедру. 16 чэрвеня 1908 г. быў прызначаны архібіскупам магілёўскім, а 23 лістапада 1908 года быў інтранізаваны ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны ў Жытоміры.

Папярэднік:
Ежы Юзаф Шэмбак
Плоцкія біскупы
19041908
Пераемнік:
Антоній Юліян Нававейскі
Папярэднік:
Ежы Юзаф Шэмбак
Магілёўскія архібіскупы
19081909
Пераемнік:
Вінцэнт Ключынскі

Крыніцы

Таццяна Шышова. Католическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) . — М.: Издательство францисканцев, 2002—2013.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бесарабіі
Катэгорыя·Плоцкія біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнавіцкай вобласці
Катэгорыя·Архібіскупы магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоціне