У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Георгэ.
Стэфан Георгэ (ням.: Stefan George, пры нараджэнні — Стэфан Антон Георгэ, 12 ліпеня 1868, Бюдэсгайм, цяпер частка горада Бінген-на-Рэйне — 4 снежня 1933, Мінусіа каля Лакарна) — нямецкі паэт.
Адзін з вядучых прадстаўнікоў нямецкага сімвалізму. У 1892—1919 гг. выдаваў заснаваны ім элітарны часопіс «Лісткі мастацтва» (Blätter für die Kunst), вакол якога гуртаваліся паэты і вучоныя (т. зв. «George-Kreis»). Аўтар зборнікаў вершаў «Гімны» (1890), «Паломніцтвы» (1891), «Кнігі пастухоўскіх і хвалебных вершаў, паданняў і песень» (1895), «Дыван жыцця і песні пра сон і смерць з пралогам» (1905), «Сёмае кола» (1907), «Зорка саюзу» (1914), «Вайна» (1917), «Тры напевы» (1921) і інш. У сваёй творчасці арыентаваўся на самапаглыбленасць мастака і самадастатковасць мастацтва, незалежнага ад рэчаіснасці. Некаторыя матывы ў позняй творчасці Георгэ (зб. «Новае царства», 1928) былі выкарыстаны нямецкімі нацысцкімі ідэолагамі. Але паэт, адмаўляючы фашызм, эмігрыраваў у Швейцарыію, дзе і памёр у выгнанні.