wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Станюта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станюта. Аляксандр Аляксандравіч Станю́та (17 кастрычніка 1936, Мінск — жнівень 2011, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1999). Прафесар (2000).

Біяграфічныя звесткі

Сын Стэфаніі Станюты. Дзядуля Меліты Станюты.

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1960). Працаваў у газеце «Знамя юности» (1960—1970). 3 1973 года выкладаў у БДУ.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Друкаваўся з 1959. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Даследаваў праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратуры і тэатра з рускай класічнай літаратурай, творчую мастацкую індывідуальнасць А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, В. Казько, Алесь Жука, М. Стральцова і інш. Аўтар манаграфіі «Спасціжэнне чалавека. Творчасць Дастаеўскага 1840—1860-х гг.» (1976), кнігі пра творчасць Ф. Дастаеўскага «Твар і воблік» (1999), даследавання «Талстой на беларускай сцэне» (1980), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Плошча Свабоды» (1991), аповесці пра гарадское прыватнае жыццё 1950-х г. «Мост» (1984), кнігі пра маці «Стэфанія» (1994, дапоўнены варыянт «Жыццё актрысы», 2001), апавяданняў, нарысаў, сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў. У апошнія гады жыцця выйшлі дзве кнігі прозы А. Станюты: «Городские сны» і «Сцены из минской жизни».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта