wd wp Пошук:

Стэн Стурэ Старэйшы

Cтэн Стурэ (Старэйшы) (шведск.: Sten Sture den äldre; каля 1440 — 14 снежня 1503) — рэгент Швецыі з 16 мая 1470 па 18 кастрычніка 1497 года (1-ы раз), і з лістапада 1501 года (2-гі раз), які сваёй дзейнасцю падрыхтаваў канчатковае скасаванне Кальмарскай уніі і аднаўленне шведскай дзяржаўнасці.

Біяграфія

Уваходжанне Стурэ Старэйшага ў Стакгольм (Георг фон Розен, 1864).

Паходзіў з феадальных вярхоў шведскага грамадства. Пасля смерці Карла Кнутсана (1470 год) быў абраны рэгентам Швецыі. Абапіраючыся на сялян і бюргераў, ён захоўваў сваё становішча на працягу 26 гадоў насуперак моцнай апазіцыі дзяржаўнага савета, які імкнуўся да уніі. У 1471 годзе ў бітве пры Брункебергу армія пад яго камандаваннем разбіла армію дацкага караля Крысціяна I.

Шмат зрабіў для ўзняцця дабрабыту краіны і для асветніцтва, а таксама для цэнтралізацыі і ўмацавання апарата кіравання. У 1477 годзе ім быў заснаваны ўніверсітэт ва Упсале і амаль адначасова было ўведзена ў краіне кнігадрукаванне.

Не быўшы ў стане перашкодзіць абвяшчэнню Кальмарскай уніі ў 1483 г., ён, аднак, адцягнуў фактычнае яе аднаўленне да 1497 года, калі кароль дацкі Ганс, закліканы шведскім дзяржаўным саветам, разбіў пад Ратэбра шведскую армію і замкнуў самога Стурэ ў Стакгольме.

Ён працягваў, аднак, і пасля таго займаць першае месца ў дзяржаве, прымірыўся з дзяржаўным саветам, які хутка расчараваўся ва уніі, і калі ў 1501 годзе ў краіне ўспыхнуў агульны мяцеж, быў другі раз абраны рэгентам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123208114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Lundy D. R. Sten Sture // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sten Sture — 1917.
  4. Sten Sture // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 5 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1503 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Швецыі
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгенты Швецыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта