wd wp Пошук:

Крысціян I

Не блытаць з Крысціян I, курфюрст Саксоніі.

Крысціян I, Хрысціян I (дацк.: Christian 1.; люты 1426, Ольдэнбург — 21 мая 1481, Капенгаген) — кароль Даніі з 28 верасня 1448 года, кароль Нарвегіі з 20 лістапада 1449 года і кароль Швецыі з 2 ліпеня 1457 па студзень 1464 года, (Кальмарская ўнія), заснавальнік дынастыі Ольдэнбургаў.

Бацька Крысціяна, Дытрых Шчаслівы, моцна пашырыў радавыя ўладанні. Напачатку 1448 года сканаў Крыстафер III Баварскі, кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Пасля 8-месячнага міжцарства шведы абралі сабе каралём Карла Кнутсана, а датчане, якімі кіраваў біскуп Роскіле, спынілі свой выбар на Крысціяне, які ўслед за тым заручыўся з 18-гадовай удавой свайго папярэдніка, каралевай Даратэяй. Вяселле адбылося праз год, а праз два дні Крысціян быў каранаваны дацкай каронай.

Карл Кнутсан з дапамогай нарвежскага архібіскупа Аслака Болта дамогся таго, каб яго каранавалі каралём Нарвегіі. У 1450 годзе ён быў, аднак, быў зрынуты, і Крысціян каранаваўся нарвежскай каронай у Тронхейме. Падтрыманы дацкім дваранствам і ўладарнымі князямі Паўночнай Германіі, Крысціян аднавіў пасля паўстання сваю ўладу ў Швецыі (1456—57). Праз тры гады Крысціяну ўдалося далучыць і герцагствы Шлезвіг і Гольштэйн.

Новыя паўстанні ў Швецыі раскалолі унію; бітва пад Брункебергам у 1471 годзе назаўжды закрыла шлях да аднаўлення уніі мірным шляхам. Да гэтага далучыліся сваркі Крысціяна з братамі і вялікія фінансавыя цяжкасці. У канцы свайго валадарання Крысціян падрыхтаваў новы паход у Швецыю, але смерць перашкодзіла яму выканаць яго планы.

Пры ім заснаваны Капенгагенскі ўніверсітэт.

Сям’я

28 кастрычніка 1449 года ў Капенгагене Крысціян I ажаніўся з удавой папярэдняга караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі Крыстафера III Баварскага Даратэі Брадэнбургскай, дачкой маркграфа Брандэнбург-Кульмбахскага Іагана і Барбары Саксен-Вітэнбергскай. У шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей:

Гербы Крысціяна I

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12939159X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Kristian I — 1917.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Христиан I, датский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Папярэднік:
Крыстафер III Баварскі
Кароль Даніі
14481481
Пераемнік:
Іаган
Папярэднік:
Карл VIII
Кароль Нарвегіі
14501481
Пераемнік:
Іаган
Папярэднік:
Карл VIII Кнутсан
Кароль Швецыі
14571464
Пераемнік:
Карл VIII Кнутсан
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1426 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Роскільскім саборы
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ольдэнбургу
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Ольдэнбургская дынастыя
Катэгорыя·Дынастыя Ольдэнбургаў
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Ольдэнбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1481 годзе