wd wp Пошук:

Стыян Холе

Стыян Холе (нарв.: Stian Hole; нар. 20 сакавіка 1969) — нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг.

Біяграфія

Стыян Холе нарадзіўся ў Хоксуне, на захадзе ад горада Драмен. Атрымаў адукацыю ў Нарвежскай нацыянальнай акадэміі рамёстваў і мастацкай індустрыі(англ.) бел..

Як дызайнер Стыян Холе працуе з упакоўкай, лагатыпамі, тыпаграфікай, паштовымі маркамі, кніжнымі ілюстрацыямі і вокладкамі. Стварыў ілюстрацыі да кніг Ларса Собі Крыстэнсэна(англ.) бел., Юстэйна Гардэра(англ.) бел., Яна Гійу(англ.) бел..

Дэбютаваў як пісьменнік у 2005 годзе кнігай Den gamle mannen og hvalen, за якую атрымаў Прэмію Міністэрства культуры Нарвегіі за найлепшы дэбют(руск.) бел.. У 2006 годзе выдаў кнігу Лета Гармана, за якую атрымаў Прэмію Брагі(англ.) бел. ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Стыян Холе таксама атрымліваў узнагароды за дызайнерскія працы, у тым ліку некалькі разоў нарвежскую прэмію за Найпрыгажэйшую кнігу года(нарв.) бел.. Ілюструе кнігі калажамі з дапамогай Photoshop[4].

Жыве і працуе ў Осла.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137316410 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 http://web.archive.org/web/20160401154950/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/stian-hole
  3. Stian Hole // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Stian Hole(нарв.) . snl.no. Архівавана з першакрыніцы 10-02-2019. Праверана 10-02-2019.
  5. Выдавецтва «Янушкевіч» С. Холе. Лета Гармана(нявызн.) (недаступная спасылка). januskevic.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 10-2-2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цёнсбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бускерудзе
Катэгорыя·Нарвежскамоўныя пісьменнікі