Стру́паў[1][2] — рака ў Гараднянскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны і Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нямыльня (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 11[1] км (18 км, 12 км з іх па тэрыторыі Гомельскага раёна[3]). Плошча вадазбору 46 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Карпіўка (Гараднянскі раён). Упадае ў Нямыльню прыкладна за 1,6 км у напрамку на паўночны захад да пасёлка Паддабранка (Гомельскі раён). Рэчышча каналізаванае амаль цалкам. У напрамку на поўнач ад Паддабранкі ў басейне ракі сажалкі.