wd wp Пошук:

Страсбурскі ўніверсітэт

Страсбурскі ўніверсітэт (фр.: Université de Strasbourg) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Страсбур.

Агульная характарыстыка

Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, у якім навучаецца амаль 50 тысяч студэнтаў, з якіх 20 % складаюць замежнікі, амаль 3 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў, які налічвае 35 структурных адзінак (факультэтаў, школ і інстытутаў) і больш за 70 даследчых падраздзяленняў. Ён уваходзіць у шэраг першых французскіх універсітэтаў, а таксама з’яўляецца адным з першых у краіне, хто стварыў адпаведны ўніверсітэцкі фонд. Установа з’яўляецца членам некалькіх прэстыжных універсітэцкіх аб’яднанняў, такіх як Еўрапейская ліга даследчых універсітэтаў і інш. У 2011 годзе ўніверсітэт увайшоў у тройку найлепшых ВНУ Францыі ў рамках ініцыятывы у галіне перадавога вопыту (IDEX). 18 выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта з’яўляюцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Гісторыя

Гісторыя ўтварэння ўніверсітэта ўзыходзіць да пратэстанцкай гімназіі, заснаванай у 1538 годзе, па якой пазней універсітэт называўся пратэстанцкай акадэміяй. У 1566 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліян II надаў гімназіі статус акадэміі, у 1621 годзе яна стала ўніверсітэтам, а ў 1631 годзе — каралеўскім універсітэтам. У 1681 годзе войскі французскага караля Людовіка XIV захапілі Эльзас, і па Вестфальскім дагаворы заходні бераг Рэйна, уключаючы і ўніверсітэт, адышоў да Францыі. Падчас Другой сусветнай вайны, калі Францыя была акупаваная нацысцкай Германіяй, універсітэт быў перамешчаны ў Клермон-Феран.

У 1970 годзе ўніверсітэт быў падзелены на тры асобных ВНУ:

У 2009 годзе яны былі зноў аб’яднаны ў адну пад назвай «Страсбурскі ўніверсітэт».

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Страсбур
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1538 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта