У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слізень. Стафан Ян Слізень (? — да 5 ліпеня 1707) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра Казіміра, стольніка ашмянскага. Падстароста ашмянскі з 1681 года, пісар земскі ашмянскі з 1683 года, Рэферэндар вялікі літоўскі з 15 чэрвеня 1705 года па 1707, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
Пад сцягамі караля Яна Сабескага браў удзел у бітвах пад Няміравам, Комарна, Калішам, Хацінам; з Сяняўскім — у Валахіі. Пазней усё падзеі апісаў у рыфмаваным дыярыушы. У 1705 годзе браў удзел у Сандамірскай канфедэрацыі ад Віленскага ваяводства.
фрагменты: