wd wp Пошук:

Стафан Мікалай Браніцкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браніцкі. Стафан Мікалай Браніцкі (польск.: Stefan Mikołaj Branicki; ? — 1709) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф». Нарадзіўся ў сям’і Яна Клеменса[4] і Аляксандры Катажыны з Чарнецкіх.

Скончыў езуіцкі калегіум у Варшаве. Стольнік каронны (1688), ваявода падляшскі (1703)[4].

Ажаніўся ў 1687 годзе з Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, зрабіўшыся надзейным і верным саюзнікам дому Сапегаў; падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага і шведаў. За гэта саксонскія войскі Аўгуста II у 1703 годзе спустошылі яго падляшскія і літоўскія маёнткі (Тыкоцін, Беласток і інш.). У 1704—1708 гадах у эміграцыі. У пасаг жонка ўнесла яму значны маёнтак Рось у Ваўкавыскім павеце[4].

Сям’я

З Катажынай Схаластыкай Сапега, дачкой Казіміра Сапегі, вялікага гетмана літоўскага, меў сына Яна Клеменса і 4 дачок[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.
  2. Stefan Mikołaj Branicki // NUKAT — 2002.
  3. Stefan Mikołaj Branicki // MAK
  4. 1 2 3 4 Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Стольнікі вялікія каронныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1640 годзе
Катэгорыя·Старосты кросненскія
Катэгорыя·Старосты ратненскія
Катэгорыя·Старосты бельскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1709 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Старосты бранскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Браніцкіх герба «Грыф»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Старосты стапніцкія
Катэгорыя·Ваяводы падляшскія (Карона)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак