wd wp Пошук:

Старэўскі шклозавод

Старэ́ўскі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 18971925 гадах у вёсцы Старэва Бабруйскага павета (цяпер у Слуцкім раёне Мінскай вобласці).

Хутчэй за ўсё, кіраўніком завода з’яўляўся купец Файнберг. У 19131916 гадах прадпрыемства належала «Таварыству Старэўскага хрустальнага і лесапільнага заводаў».

Завод вырабляў шкляныя лямпы выдзіманыя і прасаваныя, лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. Пад уплывам амерыканскага мастака па шкле Луіса Камфара Ціфані завод вырабляў розныя рэчы з пакрыццём срэбнай фальгой (куфлі, чаркі, вазы для кветак, цукарніцы і інш.). Працавалі мясцовыя майстры, сярод якіх былі нашчадкі ўрэцкага роду гравіроўшчыкаў XVIII ст. Рымашэўскіх — Іосіф Іванавіч са сваім сынам, а таксама чэхі, немцы і бельгійцы[1].

На Старэўскім шклозаводзе неаднаразова адбываліся забастоўкі рабочых. У жніўні 1905 года забастоўшчыкі прад’явілі патрабаванні аб паляпшэнні іх побыту, аднак, як адзначана ў данясенні мінскага губернатара, уладальнік завода спадзяваўся аб мірным урэгуляванні патрабаванняў стачачнікаў. У кастрычніку 1907 г. каля 100 рабочых шклозавода спынілі працу і запатрабавалі ад кіраўніцтва павелічэння заработнай платы. Забастоўка працягвалася 4 дні і скончылася 27 кастрычніка, калі рабочыя дамовіліся з уладальнікам і працягнулі працу[2].

У 1908 годзе на міжнароднай выстаўцы ў Марселі (Францыя) прадукцыя завода была адзначана гран-пры.

Па звестках 1910 года, завод меў паравы рухавік і паравы кацёл, у 1913 годзе працавала 108 рабочых.

Вырабы Старэўскага шклозавода прадстаўлены ў экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея[3].

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  2. Старевские заводы (руск.) . Наследие Слуцкого края. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  3. История нашего музея (руск.) . Дзяржаўная ўстанова «Слуцкі краязнаўчы музей». Праверана 22 чэрвеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Слуцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Старэва
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Эканоміка Слуцкага раёна
Катэгорыя·Зніклі ў 1925 годзе
Катэгорыя·1897 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара