wd wp Пошук:

Алесь Чумакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чумакоў.

Алесь Чумакоў (нарадзіўся ў 1981 годзе, Мінск) — майстар-гусляр, адзін з музыкаў гурта «Стары Ольса».

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле адукацыі інжынер па аўтаматычным кіраванні і перакладчык з замежных моваў. Падчас студэнцтва быў актыўным удзельнікам клубаў аўтарскай песні «Плёс», КАП БДУ і клубу аўтарскай песні лінгвістычнага ўніверсітэта.

У 2002 годзе зрабіўся сталым удзельнікам гурта сярэднявечнай музыкі Стары Ольса, дзе і па сёння спявае, грае на гуслях, жалейках і шматлікіх іншых старадаўніх інструментах.

У 2005 годзе стварыў гурт Келіх кола, з якім выконвае на дудзе і гуслях беларускія народныя танцы.

У 2006 годзе пачаў перакладаць ірландскія гераічныя паэтычныя творы на беларускую мову. Ад 2005 года ў створаным ім гурце Ceilidh Ceol спявае на беларускай мове старадаўнія ірландскія песні, у якіх гучыць заклік да свабоды і ўшаноўваецца памяць продкаў.

У лютым 2020 года спеў вакаліста загучаў на канале Netflix у серыяле «Вядзьмар» — у беларускім перакладзе, які цяпер робіцца для інтэрнэт-сервіса, ён спявае песню-мэм «Toss A Coin To Your Withcer» у перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша[1].

Дзейнасць

З пачатку 21 стагоддзя займаецца вырабам гусляў, вывучэннем гісторыі гэтага інструмента, тэорыі і практыкі гусельнага майстэрства. Пэўную колькасць работ (гусляў) зрабіў пад кіраўніцтвам Змітра Сасноўскага.

Зноскі

  1. Песьню пра ведзьмара і манэту для Netflix прасьпяваў Алесь Чумакоў са «Старога Ольсы». ВІДЭА (нявызн.). Радыё Свабода (14 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Дудары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных