wd wp Пошук:

Мандаліна

Мандаліна (італ.: mandolino) — струнны шчыпковы музычны інструмент невялікіх памераў, падобны да лютні, але з карацейшай шыйкай і з меншай колькасцю струнаў. Струны перабіраюць не пальцамі, а медыятарам або плектрам, у тэхніцы трэмала. З прычыны таго, што металічныя струны мандаліны выдаюць кароткі гук, то працяжныя ноты дасягаюцца хуткім паўторам аднаго і таго ж гуку.

Гісторыя мандаліны

Прататыпам для мандаліны стала італьянская лютня ўзору канца XVII, пачала XVIII стагоддзяў. Моцна выгнуты варыянт мандаліны, які выраблялі толькі ў Неапалі, стаў ўзорам для мандаліны ўжо ў XIX стагоддзі. Гісторыя мандаліны пачалася з мандоры, разнавіднасці лютні, якая з’явілася ў XIV стагоддзі. Калі інструмент атрымаў сваё распаўсюджванне ў Еўропе, яму было прыдумана мноства розных назваў і яго структурныя характарыстыкі мяняліся ў залежнасці ад краіны.

Першае згадванне сучаснага варыянту мандаліны са сталёвымі струнамі прыпадае на працы вядомых італьянскіх музыкантаў, якія вандравалі па ўсёй Еўропе. Найбольш значная згадка належыць Гервазіё, які падарожнічаў з сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Гэтыя згадкі і запісы неапалітанскіх музыкаў сям’і Віначыя прымушаюць некаторых гісторыкаў сцвярджаць, што сучасную мандаліну вынайшлі менавіта ў Неапалі прадстаўнікі сям’і Віначыя. Больш позьні варыянт мандаліны быў сканструяваны Антоніа Віначыя ў 1772 годзе. Зараз гэты асобнік знаходзіцца ў Лондане, у Музеі Вікторыі і Альберта. Іншы асобнік мандаліны належаў Джузэпэ Віначыя і быў сканструяваны ў 1763 годзе, а цяпер знаходзіцца ў Музеі Музычных Інструментаў ў Клермонце, штат Каліфорнія. Самая ранняя з цяпер існуючых мандалін была зроблена ў 1744 годзе, яе можна знайсці ў Каралеўскай Музычнай Кансерваторыі ў Бруселі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Шчыпковыя музычныя інструменты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хардафоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта