wd wp Пошук:

Старамангольскае пісьмо

Пячать хана Гуюка, 1246.

Манго́льскае пісьмо́, ста́раманго́льскае пісьмо́ — пісьменства, створанае на аснове уйгурскага алфавіта.

Першыя помнікі мангольскага пісьма — надпіс на т.зв. Чынгісавым камені (1225), Пісьмо іль-хана Аргуна (1289).

Напрамак пісьма зверху ўніз, радкі чытаюцца злева направа, знакі паліфоннага характару (многія перадаюць па 2 ці 3 фанемы). У залежнасці ад становішча ў слове некаторыя знакі маюць 2 ці 3 абрысы.

У алфавіце 20 асноўных і 8 дадатковых літар (для перадачы іншамоўных гукаў) — вытворныя ад 14 асноўных знакаў уйгурскага алфавіта, які захоўваўся ў манголаў у запазычаным выглядзе; на мяжы 16—17 ст. у яго ўнесены значныя змены.

Былі таксама спробы стварэння больш дасканалых алфавітаў. Так, вядомыя таксама квадратнае пісьмо (13—14 ст., на аснове тыбецкага алфавіта), з 17 ст. — айрацкае «яснае пісьмо» Зая-Пандзіты (на аснове «старога пісьма»; атрымала шырокае распаўсюджанне сярод айратаў і калмыкаў).

Мангольскае пісьмо існавала да 1931 г. ў буратаў (Бурація) і да 1945 г. ў Манголіі; ва Унутранай Манголіі (Кітай) ім працягваюць карыстацца.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мангольскія народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мангольскія пісьменнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара