wd wp Пошук:

Станіслаў Мікалайчык

Стані́слаў Мікала́йчык (польск.: Stanisław Mikołajczyk; 18 ліпеня 1901, Гольстэргаўзен, Германія — 13 снежня 1966) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Удзельнік Велікапольскага паўстання (1918) супраць прускага панавання, савецка-польскай вайны (1920). У 1920—31 член партыі Польске стронніцтва людовэ — «Пяст» (у 1930—31 член Галоўнай рады), у 1931—39 член Галоўнай рады партыі Стронніцтва людовэ. Адзін з заснавальнікаў (1927) Велікапольскага Саюза сялянскай моладзі. Дэпугат сейма (1930—35). За кіраўніцтва сялянскай забастоўкай у 1937 быў зняволены. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнік вераснёўскай кампаніі (1939). Пазней у эміграцыі. У 1940—43 віцэ-прэм’ер, у 1943—44 прэм’ер-міністр польскага эмігранцкага ўрада. 3 1946 віцэ-прэм’ер і міністр земляробства кааліцыйнага Часовага ўрада нацыянальнага адзінства. У 1945 заснаваў партыю Польскае строннінтва людовэ (ПСЛ, у 1945—47 яе старшыня). Дэпутат Краёвай рады нарадовай (1945—47), сейма (1947). Арганізатар легальнай антыкамуністычнай апазіцыі ў Польшчы. Пад пагрозай арышту выехаў у ЗША. У 1947—66 старшыня ПСЛ у эміграцыі. Аўтар успамінаў «Згвалтаваная Польшча» (1948), прысвечаных падзеям 1939—47 гадоў.

Зноскі

  1. Stanislaw Mikolajczyk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanislaw Mikolajczyk // GeneaStar
  3. Stanisław Mikołajczyk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Миколайчик Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Миколайчик Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  8. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія