wd wp Пошук:

Станіслаў Горскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горскі.

Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.

Біяграфія

У 18201825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад’юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.

Пасля вяртання на Радзіму ў 18421847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.

У 1863 па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Навуковая дзейнасць

Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 22 красавіка 2021.
  2. 1 2 3 4 http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/gorski-stanislaw-batys/ Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага прыродазнаўства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Ігналінскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе