wd wp Пошук:

Спіс недружалюбных краін

Спіс недружалюбных краін (руск.: Список недружественных стран) — пералік, зацверджаны распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі 13 мая 2021 года № 1230-р[1] (абноўлены ад 5 сакавіка 2022 года №430-р[2]).

У рэдакцыі распараджэння гучыць як[3]:

Пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, грамадзян Расійскай Федэрацыі або расійскіх юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца меры ўздзеяння (процідзеяння), устаноўленыя Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 23 красавіка 2021 г. № 243 „Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў", з указаннем колькасці фізічных асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і з якімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі, прадстаўніцтвамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных устаноў названых дзяржаў могуць быць заключаны працоўныя дагаворы, дагаворы аб прадастаўленні працы работнікаў (персаналу) і іншыя грамадзянска-прававыя дагаворы, на падставе якіх узнікаюць працоўныя адносіны з фізічнымі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка падпісаў указ „Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў" (Указ ад 23 красавіка 2021 г. № 243)[4]. Дакумент абмяжоўвае заключэнне дыппрадстаўніцтвамі краін, чые дзеянні прызнаны недружалюбнымі, працоўных дагавораў з фізічнымі асобамі на тэрыторыі Расіі. Спіс такіх краін павінен быў вызначыць урад.

Па стане на 5.03.2022 года ў спіс увайшлі:

  1. Албанія
  2. Андора
  3. Аўстралія
  4. Брытанія
  5. Грузія
  6. Еўрапейскі саюз (дзяржавы-члены)
  7. Злучаныя Штаты Амерыкі
  8. Ісландыя
  9. Канада
  10. Карэя
  11. Ліхтэнштэйн
  12. Манака
  13. Мікранезія
  14. Нарвегія
  15. Новая Зеландыя
  16. Паўночная Македонія
  17. Сан-Марына
  18. Сінгапур
  19. Тайвань
  20. Украіна
  21. Чарнагорыя
  22. Швейцарыя
  23. Японія

Гл. таксама

Зноскі

  1. Распоряжение Правительства Российской Федерации от 13.05.2021 № 1230-р(нявызн.). Официальный интернет-портал правовой информации (14 мая 2021). Праверана 07.07.2021.
  2. Утверждён перечень недружественных России стран(руск.) . government.ru.
  3. Россия утвердила перечень недружественных стран(руск.) . Российская газета.
  4. Указ Президента Российской Федерации от 23 апреля 2021 г. N 243 “О применении мер воздействия (противодействия) на недружественные действия иностранных государств”(руск.) . Российская газета.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Расіі