wd wp Пошук:

Спіс Оруэла

«Спіс Оруэла» — падрыхтаваны ў 1949 годзе Джорджам Оруэлам спіс людзей, якіх аўтар лічыў спачуваючымі камуністычнай ідэалогіі, то бок «крыптакамуністамі». Спіс быў перададзены ў Дэпартамент інфармацыйных даследванняў (IRD) МЗС Вялікабрытаніі.

Гісторыя з’яўлення

Супрацоўніца Дэпартаменту інфармацыйных даследванняў Селія Кірван (англ.: Celia Kirwan), якая з’яўлялася памочніцай Робэрта Конквэста, у сакавіку 1949 года наведала Оруэла ў санаторыі, дзе ён праходзіў лячэнне ад туберкулёзу. Оруэл запісаў імёны асоб, якіх ён падазраваў у сімпатыях да камунізму (і, такім чынам, непрыдатных быць аўтарамі для Дэпартамента), і ўклаў спіс у ліст да Кірван.

Нататнік

Оруэл склаў свой спіс у асабістым нататніку, які вёў з сярэдзіны 1940-х гадоў. Нататнік змяшчае міні-дасье на асоб, што сімпатызуюць камуністычнай ідэалогіі.

У 1947 годзе Оруэл так пракаментаваў дзейнасць «крыптакамуністаў» у выданні «New Leader»:

Важная рэч, што патрэбна зрабіць з гэтымі людзьмі — і гэта надзвычай складана, маючы толькі ўскосныя доказы — падзяліць іх паводле прынцыпа, хто з іх шчыры, а хто не. Так, напрыклад, супольная група дэпутатаў у брытанскім Парламенце (Прытт, Цылліакус і інш.), можа лічыцца «прыхаванымі». Яны без сумневу прынеслі вялікую шкоду, асабліва ў скажэнні грамадскай думкі датычна марыянеткавай прыроды рэжымаў Усходняй Еўропы; але не варта паспешна меркаваць, што яны выражаюць адну і тую ж думку. Магчыма, некаторымі з іх кіруе ні што іншае, як глупства.

У нататніку, які зараз знаходзіцца ў архіве Оруэла ў Універсітэцкім каледжы Лондана, згадваюцца 135 імёнаў, уключаючы пісьменнікаў і палітыкаў ЗША. Дзесяць імёнаў былі перакрэсленыя: альбо таму, што згаданы памёр, ці таму, што Оруэл усё ж рашыў, што яны не «крыптакамуністы». Праца над спісам вялася грунтоўна, так, насупраць фаміліі Дж. Б.Прыстлі была спачатку прастаўлена чырвоная зорка, пазней перакрэслена штрыхаваным крыжом чорнага колеру, потым абведзена сінім кружком, і потым даданы клічнік. 99 імёнаў з нататніка зараз апублікаваны ў Поўным зборы твораў Оруэла, ад публікацыі яшчэ 36 рэдактар збору твораў устрымаўся праз асцярогі судовага пераследу за паклёп з боку асоб і іх сваякоў, ахарактэрызаваных як крыптакамуністы, .

Нататнік змяшчае стаўбцы з імёнамі, каментарамі і пазнакамі. Тыповыя каментары: Рычард Кроссман (англ.: Richard Crossman) — «Занадта няшчыры, каб быць яўным паслядоўнікам», Кігслі Марцін (англ.: Kingsley Martin) — «Прагнілы ліберал. Вельмі няшчыра», Стывен Спендэр (англ.: Stephen Spender) — «Сентыментальна-спачувальны. Схільны да гомасэксуальнасці».

Акрамя палітычнага напрамку, сексуальных схільнасцяў і прафесіі Оруэл асабліва адзначае ў нататніку расавыя і нацыянальныя прызнакі «крыптакамуністаў» і «прыхільнікаў», а таксама, пры неабходнасці, стан здароўя: Пол Роўбсан (англ.: Paul Robeson) — «негр ЗША»; Седрык Довэр (англ.: Cedric Dover) — «еўраазтят»; Ісаак Дойчэр (англ.: Isaac Deutcher) — «польскі габрэй»; Том Драйбэрг (англ.: Tom Driberg) — «англійскі габрэй»; Чарлз Чаплін (англ.: Charles Chaplin) — «габрэй?»; Коўл (англ.: G.D.H. Cole) — «дыябетык» і інш.

Некаторыя запісы з адмысловага нататніку Оруэла
Імя Занятак Зноскі
Прыстлі, Дж.Б. Пісьменнік, радыёвяшчальнік. Адборшчык Кніжнага Клубу. Мусіць, змяніўся нядаўна (1949). Цвёрды спачувальнік, магчыма, знаходзіцца ў нейкай арганізацыйнай сувязі. Вельмі антыамерыканскі. Развіццё ў апошнія 10 год ці менш. Можа змяніцца. Робіць вялікія грошы ў СССР. ??
Роўбсан, Пол (негр ЗША) Акцёр, спявак [??] (Народная Згода) Рэзка супраць белых. Прыхільнік Уоллеса. Генры Уоллес, віцэ-прэзідэнт ЗША 1941-45.
Спэндэр, Стывэн Паэт, крытык і інш. Розныя літаратурныя арганізацыі. (ЮНЕСКА). Сентыментальны спачувальнік і вельмі ненадзейны. Лёгка паддаецца ўплыву. Схільны да гомасэксуальнасці.
Стэйнбэк, Джон (ЗША) Раманіст («Гронкі гневу» і інш.) ?? фіктыўны пісьменніу, псеўданаіўны.
Уоллес, Генры ЗША былы віцэ-прэзідэнт. Галоўны рэрактар Нью рыпаблік. Шмат кніг (па фермерству і інш.) Неафіцыйная сувязь з ПГА Прагрэсіўныя Грамадзяне Амерыкі. Магчыма, выразных арганізацыйных сувязяў няма. Вельмі няшчыры (т.б.інтэлектуальна)
Шоў, Дж.Б. Драматург Ніякіх сувязяў, але пэўна прарусскі па ўсім асноўным пытанням.
Чаплін,Чарлз (англаамерыканец)(габрэй?) Фільмы

З нататніка 38 запісаў, датычных брытанцаў, перайшлі ў «Спіс Оруэла».

Водгукі

Брытанская прэса дазналася пра спіс на некалькі год раней, чым ён быў афіцыйна апублікаваны ў 2003 годзе, і ў шэраг водгукаў увайшоў загаловак на першай паласе Daily Telegraph, калі гісторыя адкрылася ў 1998 годзе: «Ікона сацыялізму стала інфарматарам».

Бэрнард Крык (англ.: Bernard Crick) апраўдваў Оруэла жаданнем дапамагчы пасляваеннаму Лэйбарысцскаму ўраду:

Он рабіў гэта таму, што меркаваў, што Камуністычная партыя будзе таталітарнай пагрозай… Ён не вінаваціў тых людзей у шпіёнскай дзейнасці. Ён лічыў іх непрыдатнымі для контрвыведных аперацый.

Джон Ньюсінгэр (англ.: John Newsinger) мяркуе, што гэта:

… жудасная памылка з яго боку, вытворная ў роўнай меры ад яго варожасці сталінізму і яго ілюзій датычна Лэйбарысцкага ўраду. І вядома ж не ў значнай ступені, аднак, прычыны сацыялістычнага характару адбіліся на пераўтварэнні яго ў пехацінца халоднай вайны. Вядома, Оруэл выразна паказаў у мностве выпадкаў сваю непрыязнасць да любой праявы брытанскага маккартызму, у дачыненні да любых забарон і выгнанняў чальцоў кампартыі і любым згадванням прэвентыўнай вайны. Калі б ён пражыў досыць доўга, каб зразумець, для чаго сапраўды прызначаўся IRD, бясспрэчна, ён бы парваў з імі зносіны.

Склад спіса

Пісьменнікі і журналісты

Навукоўцы

Акторы

Палітыкі-лэйбарысты

Іншыя

Наступствы

Спіс быў перададзены ў MI-5, а потым у FBI.

Лічыцца, што на падставе прысутнасці ў спісе было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША Чарлі Чапліну ў 1952 годзе. Аднак, паводле дакументаў, MI-5 не перадала ў ФБР нейкіх кампраметуючых матэрыялаў на Чапліна. Звыш таго, адкрытам застаецца пытанне, ці быў перададзены гэты спіс нават у MI-5.

Цікавыя факты

Акцёр Майкл Рэдгрэйв, згаданы ў спісе, граў у 1956 годзе галоўную ролю ў экранізацыі рамана «1984».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Антыкамунізм
Катэгорыя·Джордж Оруэл
Катэгорыя·Халодная вайна