wd wp Пошук:

Сімпатыя

Сімпа́тыя[1] (грэч.: συμπάθια — «спачуванне, прыхільнасць») — пачуццё ўстойлівай эмацыйнай прыхільнасці чалавека да іншых людзей. Процілегласць антыпатыі.

Сімпатыя, як правіла, узнікае на аснове агульных поглядаў, інтарэсаў і каштоўнасцяў, а таксама з прычыны выбарчай станоўчай рэакцыі на знешнасць, паводзіны і рысы характару іншага чалавека. Сімпатыя аднаго чалавека да іншага праяўляецца як інстынктыўная схільнасць, пачуццё ўнутранага сваяцтва паміж імі. Выяўляецца ў павышанай цікавасці да чалавека, добразычлівасці, аказання ўвагі і дапамогі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пачуцці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара