wd wp Пошук:

Спірэя сярэдняя

Спірэя сярэдняя[3] (Spiraea media) — від кветквых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[4]. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Апісанне

Марозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені[5].

Лісце Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя[5].

Кветкі Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак[5].

Сінонімы

Навуковая назва мае наступныя сінонімы:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спірэя сярэдняя: інфармацыя на сайце GRIN
  5. 1 2 3 В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков. Древесные породы мира / Под ред. К. К, Калуцкого,. — М.: Лесная промышленность, 1982. — Т. 3 Древесные породы СССР. — С. 188, 189. — 264 с. — 7 тыс. экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Спірэя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных