wd wp Пошук:

Спораўскае

Спо́раўскае во́зера[1] — возера на мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, каля аграгарадка Спорава ў Спораўскім заказніку, недалёка ад Спораўскіх балот.

Плошча паверхні — 11,5 км², вадазбору — 3030 км². Найбольшая даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня — 2,2 м, сярэдняя глыбіня — 1,4 м, даўжыня берагавой лініі — 19,5 км. Праз Спораўскае возера працякае рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.

Цэнтральная частка ложа выслана сапрапелем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясчанае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пясчаныя. Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 150—200 м ад берага і да глыбіні 0,5 м.

Мясцовая фаўна прадстаўлена:

Спораўскае возера — гэта самае буйное ў Еўропе месцапражыванне вяртлявай чаротаўкі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Бярозаўскага раёна
Катэгорыя·Басейн Ясельды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак