wd wp Пошук:

Спадарожнікі Юпітэра

Галілеевы спадарожнікі: Іо, Еўропа, Ганімед, Каліста

Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі планеты Юпітэр. Налічваецца 67[1] спадарожнікаў Юпітэра — найбольшая колькасць адкрытых спадарожнікаў сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсць сістэма кольцаў.

У 1610 годзе Галілеа Галілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйных спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста, якія цяпер носяць назву «галілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад планеты арбітах, так што іх лёгка адрозніць нават у палявы бінокль. Першынства ў адкрыцці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які пазней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэчаскіх міфаў.

Дзякуючы наземным назіранням сістэмы Юпітэра, да канца 1970-х гадоў было вядома 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, здзяйсняючы пралёт міма Юпітэра, касмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.

Пачынаючы з 1999 года, з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасць з якіх маюць дыяметр у 2-4 кіламетры.

Параметры некаторых спадарожнікаў
НазваДыяметр ™Маса (кг)Радыус арбіты ™Перыяд (д)Нахіл (°) да экватара ЮпітэраЭксцэнтрысітэтГрупа
Метыда471,2×1017127 690[2]0,294780[3]0,000°0,0012 Група Амальтэі
Адрастэя26×20×167,5×1015128690[2]0,29826[3]0,000°0,0018
Амальтэя262×146×1342,1×1018181 170[2]0,49817905[3]0,360°0,0031
Тэба110×901,5×1018221 700[2]0,6745[3]0,901°0,0177
Іо3660.0×3637,4×3630,68,9×1022421 700[2]1,769137786[3]0,050°0,0041 Галілеевы спадарожнікі
Еўропа3121,64,8×1022671 034[2]3,551181041[3]0,471°0,0094
Ганімед5262,41.5×10231 070 412[2]7,15455296[3]0,204°0,0011
Каліста4820,61,1×10231 882 709[2]16,6890184[3]0,205°0,0074
Феміста86,9×10147 391 645129,82761115,346°0,2006
Леда201,1×101611 097 245238,82415927,210°0,1854 Група Гімаліі
Гімалія1706.7×101811 432 435249,72630529,590°0,1443
Лісітэя366.3×101611 653 225256,99541325,771°0,1132
Элара868,7×101711 683 115257,98488830,663°0,1723
Ананке283.0×101620 815 225613,518491149,526°0,3963
Кармэ461.3×101723 734 465747,008062120,659°0,3122
Пасіфэ603.0×101724 094 770764,082032143,037°0,2953
Сінопэ387.5×101624 214 390769,779665146,657°0,2468

Зноскі

  1. Two new moons of Jupiter(англ.) , Kipnews (30 January 2012). Праверана 2 лютага 2012.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 IAU-MPC Satellites Ephemeris Service
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 JPL/NASA Архівавана 17 верасня 2008.
  4. http://www.iki.rssi.ru/hend/Dictionary/Jupiter.htm
  5. http://lnfm1.sai.msu.ru/neb/rw/natsat/jup_new.htm
  6. http://community.livejournal.com/astronomy_ru/48890.html
  7. http://lnfm1.sai.msu.ru/neb/nss/nssre10r.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Спадарожнікі Юпітэра