wd wp Пошук:

Кольцы Сатурна

Галоўныя кольцы Сатурна
Хвалі ў кольцах Сатурна

Кольцы Сатурна — яркія плоскія канцэнтрычныя кольцы вакол планеты Сатурн, утвораныя мноствам цвёрдых ледзяных ці пакрытых лёдам цел, якія адбіваюць сонечнае святло. Упершыню кольцы вакол Сатурна назіраў Г. Галілей у 1610 годзе, але праз нізкую якасць тэлескопа ён палічыў іх за спадарожнікі Сатурна.

Прырода кольцаў

Правільнае апісанне кольцаў Сатурна даў Хрысціян Гюйгенс (1659), а Джавані Касіні неўзабаве паказаў, што яно складаецца з двух канцэнтрычных складнікаў — кольцаў А і В, падзеленых цёмным прамежкам (так званым «дзяленнем Касіні»). Шмат пазней (у 1850) амtрыканскі астраном У. Бонд адкрыў унутранае слаба светлае кальцо С, а ў 1969 было выяўлена яшчэ больш слабае і блізкае да планеты кальцо D. Яркасць кальца D не перавышае 1/20 яркасці самога яркага кальца — кальца В. Кольцы размешчаныя на наступных адлегласцях ад планеты: А — ад 138 да 120 тыс. км, В — ад 116 да 90 тыс. км, С — ад 89 да 75 тыс. км і D — ад 71 тыс. км амаль да паверхні Сатурна.

Прырода кольцаў Сатурна стала яснай пасля таго, як англійскі фізік Джэймс Максвел1859) і расійскі матэматык Соф’я Кавалеўская1885) рознымі метадамі давялі, што ўстойлівым існаванне кальцаў вакол планеты можа быць толькі ў тым выпадку, калі яно складаецца з сукупнасці асобных малых цел: суцэльнае цвёрдае або вадкае кольца было бы разарванае сілай прыцягнення планеты.

Гэтая тэарэтычная выснова ў канцы XIX стагоддзя была па-эмпірычнаму пацверджана незалежна адзін ад другога А. А. Белапольскім (Расія), Дж. Кілерам (ЗША) і А. Дэландрам (Францыя), якія сфатаграфавалі спектр Сатурна з дапамогай шчыліннага спектрографа і на аснове эфекта Доплера—Фіза выявілі, што вонкавыя часткі кольцаў Сатурна круцяцца павольней, чым унутраныя. Вымераныя хуткасці апынуліся роўнымі тым, якія мелі бы спадарожнікі Сатурна, калі бы яны знаходзіліся на тых жа адлегласцях ад планеты.

Склад

На працягу 29,5 гадоў з Зямлі кольцы Сатурна двойчы былі бачныя ў максімальным расчыненні і двойчы былі перыяды, калі Сонца і Зямля знаходзіліся ў плоскасці кольцаў, і тады кольцы альбо асвятляюцца Сонцам «з рабра», альбо яно для зямнога назіральніка відаць «з рабра». У гэты перыяд кольцы амаль зусім не бачныя, што сведчыць аб іх вельмі малой таўшчыні. Розныя даследчыкі, якія засноўваюцца на візуальных і фотаметрычных назіраннях, іх тэарэтычнай апрацоўцы, прыходзяць да заключэння, што сярэдняя таўшчыня кольцаў складае ад 10 см да 10 км. Вядома, кольца такой таўшчыні ўбачыць з Зямлі «з рабра» немагчыма. Памеры цвёрдых цел у кольцах ацэньваюцца ад

10

− 1

{\displaystyle 10^{-1}}

\{\displaystyle 10^\{-1\}\} да

10

3

{\displaystyle 10^{3}}

\{\displaystyle 10^\{3\}\} см з перавагай груд дыяметрам каля 1 м, што пацвярджаецца і назіраным адлюстраваннем радыёхваль ад кольцаў Сатурна.

Хімічны склад рэчыва кольцаў, відаць, аднолькавы ва ўсіх чатырох складнікаў, розная ў іх толькі ступень запаўнення прасторы грудамі. Спектр кольцаў Сатурна істотна адрозніваецца ад спектру самога Сатурна; спектр паказвае на падвышаную адбівальную здольнасць кольцаў у блізкай інфрачырвонай вобласці (2,1 і 1,5 мкм), што адпавядае адлюстраванню ад лёду

H

2

O

{\displaystyle {H_{2}}O}

\{\displaystyle \{H_\{2\}\}O\}. Можна лічыць, што целы, утваральныя кольцы Сатурна, альбо пакрытыя лёдам альбо шаццю, альбо складаюцца з лёду. У апошнім выпадку масу ўсіх кольцаў можна ацаніць у

10

24

{\displaystyle 10^{24}}

\{\displaystyle 10^\{24\}\} г, гэта значыць на 5 парадкаў менш масы самой планеты. Тэмпература кольцаў Сатурна, відаць, блізкая да раўнаважкай, гэта значыць да 80°К.

Па апошніх дадзеных, кольцы Сатурна хутка эвалюцыянуюць. Пры параўнанні здымкаў «Касіні» і «Вояджэраў» былі выяўленыя істотныя змены, напрыклад, кальцо D стала больш бляклым.

Асноўныя кольцы Сатурна
НазваАдлегласць да цэнтра Сатурна (км)Шырыня (км)Названа ў гонар
Кольца D67 000 - 74 5007 500
Кольца C74 500 - 92 00017 500
Шчыліна Кулона77 800100Шарль Кулон ???
Шчыліна Максвела87 500270Джэймс Максвел
Кольца B92 000 - 117 50025 500
Дзяленне Касіні117 500 - 122 2004 700Джавані Касіні
Шчыліна Гюйгенса117680285 - 440Хрысціян Гюйгенс
Кольца A122 200 - 136 80014 600
Дзяленне Энке133 570325Іаган Франц Энке
Шчыліна Кілера136 53035Джэймс Кілер
R/2004 S 1137 630 ?
R/2004 S 2138 900 ?
Кольца F140 21030 - 500
Кольца G165 800 - 173 8008 000
Кольца E180 000 - 480 000300 000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1610 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сатурн (планета)